Закон адзін для ўсіх

У аграгарадок Альшаны з афіцыйным візітам прыехалі намеснік начальніка Упраўлення унутраных спраў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Уладзіміравіч Герасімовіч, старшы інспектар па асобым даручэнням упраўлення ДАІ Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Наталля Міхайлаўна Сахарчук, начальнік Столінскага РАУС Юрый Аляксеевіч Арсяновіч і начальнік АДАІ Столінскага РАУС Віталь Іванавіч Кавальскі.

Сустрэча адбылася ў памяшканні Альшанскага сельскага савета, дзе сабраліся самыя актыўныя жыхары сельсавета.

Вячаслаў Уладзіміравіч, які не быў у Альшанах дзесяць гадоў, быў прыемна здзіўлены, наколькі моцна папрыгажэў аграгарадок. Дыхтоўныя дамы, развітая інфраструктура і, як вынік, вялікая колькасць тэхнікі. А з гэтым тут сітуацыя складаная. І хоць пастаянна прымаюцца меры, няспынна дзяжураць нарады ДАІ, правапарушэнняў усё роўна хапае.

Апошні выпадак здарыўся зусім нядаўна, але аб ім імгненна даведаліся ўсе карыстальнікі сацыяльных сетак. Мясцовы жыхар, які кіраваў аўтамабілем без вадзільскага пасведчанне, спрабаваў уцякчы ад нарада ДАІ і схавацца ў доме свайго брата (аўтара відэароліка). Да таго ж ён аказаў супраціўленне супрацоўнікам АМАП, якія яго затрымалі і зараз ён чакае рашэння суда.

Як нагадаў Вячаслаў Уладзіміравіч, аказанне супраціўлення супрацоўнікам ДАІ — гэта злачынства, якое караецца законам Рэспублікі Беларусь. А закон аднолькавы для ўсіх жыхароў краіны.

Наталля Міхайлаўна, якая на працягу некалькіх гадоў прыязджае ў Альшаны, усё ж адзначае паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі. І дадае, што гэтага ўдалося дасягнуць, дзякуючы сумеснай рабоце ўсіх структур. Зараз менш  можна пабачыць за рулём аўтамабіляў непаўналетніх, якіх раней, асабліва ў час сезонных работ, хапала. Яна дадала, што ў гэтым ёсць віна бацькоў, якія самі штурхаюць дзяцей на правапарушэнне. Безумоўна, ніхто не адмаўляе той факт, што альшанцы – працавіты народ, але ж выкананне правілаў дарожнага руху – абавязак кожнага вадзіцеля.

Вясна, хоць і позняя, алё па крысе ўступае ў свае правы. А значыць, на дарогах з’явяцца веласіпеды, матыцыклы, скутары, вадзіцелі якіх таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху.

Асаблівую ўвагу Наталля Міхайлаўна надала дзіцячай небяспецы на дарозе. Дзеці – народ свавольны, таму за імі павінны сачыць бацькі. Дзіцячыя крэслыі – неабходная ўмова не толькі для бяспекі, але і захавання жыцця. На жаль, ёсць сумная статыстыка, і дзеці гінуць у выніку дарожна-транспартых здарэнняў. Наталля Міхайлаўна прывяла ў доказ страшную аварыю ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, якая здарылася ў верасні мінулага года. Тады ахвярамі сталі шэсць чалавек: 21-гадовы вадзіцель і шэсць непаўналетніх 16, 15, 4, 3 і 2 гадоў. Усе яны былі не прышпілены рамянямі і не знаходзіліся ў спецыяльных крэслах.

Калі ехалі па аграгарадку, прама перад машынай дэлегацыі з Брэста выбег маленькі хлопчык і толькі па шчасліваму збегу абставін абышлося без сумных вынікаў. Бацька яго быў непадалёку, але ён не паспеў бы прыйсці на дапамогу, калі машына рухалася з большай хуткасцю. Наталля Міхайлаўна заклікала берагчы сябе і сваіх блізкіх, бо бяда заўсёды прыходзіць без стука.

Ганна МЕЛЬНІК


На ту же тему
Госавтоинспекция Брестской области © 2018 ·   Войти Наверх