Калі тайнае становіцца яўным 27 Май 2016 УГАИ УВД Брестского облисполкома Новости Предыдущая статья: У дороги нет каникул! Следующая статья: Кобринский район: в ДТП пострадал мотоциклист Гэтае здарэнне адбылося на прывакзальнай плошчы ў Івацэвічах. Жанчына заехала на сваім легкавіку на прадуктовы рынак, зрабіла пакупкі і, рухаючыся заднім ходам, стала выязджаць назад на плошчу. Аўтамабіль рухаўся няхутка, тым не меней, штурхнуў 68-гадовага мужчыну, які нечакана аказаўся на шляху руху легкавіка Мужчына ўпаў і зламаў нагу. Жанчына дапамагла пацярпеламу сесці ў яе легкавік, завезла яго хуценька ў ЦРБ. У прыёмным пакоі мужчына паведаміў урачам, што ўпаў… на лесвічным маршы, маўляў, бытавая траўма. Пра ДТЗ не сказаў ні слова. Ён быў шпіталізаваны. Але праз некалькі тыдняў, калі пацярпелага сталі рыхтаваць да дамашняй шпіталізацыі, стан здароўя яго моцна пагоршыўся і ён памёр. Перад смерцю ён расказаў жонцы, якая наведвалася да яго ў бальніцу, пра ДТЗ. Удава звярнулася ў праваахоўныя органы. Супрацоўнікі Следчага камітэта сталі высвятляць усе абставіны, праглядзелі запіс камер відэаназірання, што знаходзяцца на будынку “Крыніцы” – і ўпэўніліся: на самай справе першапрычынай траўмы мужчыны стала тое, на першы погляд, нязначнае дарожна-транспартнае здарэнне. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання”. Вядзецца следства. З вялікімі непрыемнасцямі сутыкнуўся калектыў сельгасучастка “Грыўда” ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс”. Трактарыст гэтай гаспадаркі перавозіў у прычэпе трактара работніц гаспадаркі, даярак, але падчас руху адарвалася пярэдняя вось прычэпа, які далей стаў рухацца “па ўласнай праграме”, выехаў у кювет і перакуліўся. Дзве работніцы атрымалі траўмы, адна з іх – пералом галёнкі. Узбуджана крымінальная справа. І кіраўніцтва гаспадаркі, і непасрэдна трактарыст, канешне, ведаюць: перавозка людзей у прычэпе забаронена. Нават калі там зроблены нейкія часовыя буды і іншыя прыстасаванні! Тым не меней, на гэта не ўсе зважаюць, але крымінальная справа, думаем, прымусіць задумацца многіх. І яшчэ. У бягучым годзе ў нашым раёне ўжо зафіксавана ДТЗ, калі зноў-такі адарвалася прычэпнае прыстасаванне, адбылося сутыкненне, загінула маладая жанчына. Просім кіраўнікоў і спецыялістаў больш дасканала вывучыць стан спраў тэхнікі, якая эксплуатуецца, бо хтосьці з іх можа сесці за краты за такую халатнасць і абыякавасць. На “алімпійцы”, непадалёку ад вёскі Бараны, цяжкагрузная фура вылецела ў кювет і перакулілася. Гэты аўтапоезд – новы грузавы “Мерседэс” коштам да 100 000 долараў і тавар – атрымалі моцныя пашкоджанні. Якое ж было здзіўленне супрацоўнікаў ДАІ, калі высветлілася, што вопытны і немалады вадзіцель-прафесіянал гэтага транспартнага сродку, які выконваў міжнародны рэйс, быў… нецвярозы. Таксама ў стане алкагольнага ап’янення знаходзіўся вадзіцель яшчэ адной фуры, што спадарожна рухалася па тым жа маршруце. Нагадаю, што ў выпадках, калі вадзіцель нецвярозы, не прадугледжаны страхавыя выплаты. Уявіце сабе, які ўрон нанесены кампаніі, што займаецца грузаперавозкамі. Такая халатнасць і проста нахабнасць вадзіцеля можа паставіць на калені арганізацыю, а сам ён страчвае вадзіцельскае пасведчанне і работу… Застаецца дадаць, што з пачатку года на тэрыторыі раёна затрымана 32 вадзіцеля, якія селі за руль у стане алкагольнага ап’янення. Гэта менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, тым не меней, супрацоўнікі ДАІ рыхтуюцца да летняга перыяду, калі ў гэтым сэнсе сітуацыя на дарогах рэзка ўскладняецца. Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС, Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС. Предыдущая статья: У дороги нет каникул! Следующая статья: Кобринский район: в ДТП пострадал мотоциклист